Мінск 19:23

Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 28 студзеня

28 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8508 рубля (-0,3%; -0,0085), юаня — да 4,1016 за 10 (-0,01%; -0,0006).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7412 за 100 (0,16%; 0,0059), еўра — да 3,405 (0,71%; 0,024).

На мінулым працоўным тыдні (19–23 студзеня) каціроўка долара знізілася на 1,93% (з 2,9001 да 2,844), юаня — на 1,81% (з 4,1516 да 4,0764 за 10); расійскага рубля — вырасла на 0,63% (з 3,7176 да 3,7411 за 100).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай па росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай па яго падаражэнні (+22,59%).

Падзяліцца: