За мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне ў 227 населеных пунктах
28 студзеня, Позірк. За мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне ў 227 населеных пунктах, паведамляе дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне электраэнергетыкі “Белэнерга“.
Больш за ўсё адключэнняў зафіксавана ў Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Лініі электраперадачы пашкоджаныя з-за непагадзі: наліпання снегу і абледзянення.
Адзначаецца, што энергетыкі працуюць у кругласутачным рэжыме. Па стане на 8:00 задзейнічана 19 аварыйных брыгад і 20 адзінак тэхнікі.
“Белэнерга” папярэджвае, што ў выпадку выяўлення абарваных правадоў ліній электраперадачы не варта падыходзіць да іх бліжэй васьмі метраў і неадкладна паведамляць аб дадзеных фактах (кароткія нумары аварыйных службаў — 115 і 144).
Паводле даных Белгідрамета, днём 28 студзеня пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, чакаецца моцны галалёд. Парывы ветру ў многіх раёнах дасягаюць 15-20 м/с. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Як паведамляў “Позірк“, галалёд, які ўтварыўся на дратах, пашкодзіў тралейбусныя лініі ў розных раёнах Мінска ўвечары 27 студзеня. Прадпрыемства “Мінсктранс” да паўночы выпусціла паўтара дзясятка папярэджанняў аб спыненні руху на розных маршрутах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы ЕС з Беларуссю зафіксавана рэкордная за 105 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


