Медустановы Віцебскай вобласці недаўкамплектаваны ўрачамі — пракуратура

29 студзеня, Позірк. Адной з ключавых праблем, якія ўплываюць на эфектыўнасць працы ўсёй сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці, застаецца недаўкамплектаванасць медыцынскіх устаноў урачамі розных спецыяльнасцей, паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на прэс-службу абласной пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, не вырашаная праблема з кадравым забеспячэннем фельчарска-акушэрскіх пунктаў (ФАП). Найбольшая колькасць пунктаў, дзе не хапае медработнікаў, знаходзіцца ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Лепельскім і Полацкім раёнах.
Пракуроры праверылі больш за 180 ФАП (52% агульнай колькасці). У 10 з іх, а таксама ў адной амбулаторыі ўрача агульнай практыкі выяўленыя парушэнні санітарна-тэхнічнага стану.
Практычна кожны трэці пункт не адпавядаў табелю абсталявання. Зафіксаваныя праблемы з сумкамі-ўкладкамі фельчара; у ФАП не было асобных лекавых прэпаратаў, якія маюць быць у наяўнасці для продажу ў сельскіх населеных пунктах, дзе няма аптэк.
У Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы (Аршанскі раён) высветленыя факты, калі парушаліся тэрміны чакання дыягнастычных даследаванняў для пацыентаў.
Па-ранейшаму фіксуюцца “парушэнні, звязаныя з захоўваннем вакцын і вядзеннем журналаў уліку прафілактычных прышчэпак”.
У цэлым праверка паказала, што арганізацыі аховы здароўя зрабілі “пэўныя захады па выпраўленні раней выяўленых парушэнняў, пазітыўная дынаміка прасочваецца па большасці ключавых напрамкаў дзейнасці”.
У той жа час “на працы сістэмы аховы здароўя негатыўна адбіваюцца асобныя парушэнні, якія ўплываюць на даступнасць і якасць надання медыцынскіх паслуг у рэгіёне”.
У Рэспубліканскім банку вакансій на 29 студзеня ў Віцебскай вобласці 195 вакансій урачоў-спецыялістаў, 67 фельчараў і 134 медыцынскія сёстры.
Агулам у Беларусі 2.573 вакансій урачоў-спецыялістаў, на 22 студзеня іх было 2.618, на 11 чэрвеня 2025 года — 2.833, на канец студзеня 2025 года — больш за 4,3 тыс., на 14 чэрвеня 2024 года — амаль 5 тыс.
Вакансій фельчараў у Беларусі 717, медыцынскіх сясцёр — 2.327.
Пасля 2020 года з рэпрэсіямі ў Беларусі сутыкнуліся ў тым ліку медыкі. Многія з іх актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах, выступаючы супраць гвалту над людзьмі. Кіраўніцтва бальніц звальняла нелаяльных, хаця сярод іх былі прадстаўнікі ўнікальных для краіны спецыялізацый.
У статыстычным аглядзе праваабарончага цэнтру “Вясна” за 2024 год паведамлялася пра 17 урачоў, якія знаходзяцца ў няволі. Дакладная колькасць медыкаў, якія пакінулі краіну або выйшлі з прафесіі праз рэпрэсіі, невядомая.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


