Мінск 17:02

За 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар “Крышталя”

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

29 студзеня, Позірк. За 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася амаль у тры разы, вынікае са слоў генеральнага дырэктара ААТ “Гомельскае ВА “Крышталь” — кіроўная кампанія холдынгу “Крышталь-Холдынг” Руслана Саракавога.

На прэс-канферэнцыі 29 студзеня ў Мінску ён канстатаваў “аб’ектыўнае зрушэнне попыту” з каштоўных металаў у бок больш таннай прадукцыі. Паводле яго слоў, гэта звязана з дынамікай цэн на каштоўныя металы, у першую чаргу на золата. Падкрэсліўшы, што гэта сусветная тэндэнцыя, Саракавой сказаў, што назіраецца “апераджальны рост цэн на золата адносна таго ж заробку”.

“Нават у доларавым эквіваленце вельмі сур’ёзна за апошнія 10–15 гадоў вырас заробак у Рэспубліцы Беларусь. <…> Аднак за апошнія пару гадоў на золата практычна ў 2,5 раза павялічылася рыначная цана ў доларавым эквіваленце. <…> Магчымасць пакупкі нейкага аб’ёму золата або ювелірных вырабаў з золата на нейкі памер заробку абмежавалася. Калі ў 2007–2008 гадах сярэдні заробак у Рэспубліцы Беларусь дазваляў набыць недзе каля 14–15 грамаў золата ў чысціні, то на сённяшні дзень гэтая лічба <…> 5 грамаў”, — звярнуў увагу спікер.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: