За дзевяць месяцаў 2025 года выяўлена на 15,1% менш фальшывых грошай, чым за той жа перыяд 2024-га — Нацбанк

30 студзеня, Позірк. У студзені — верасні 2025 года ў Беларусі выяўлена 411 падробленых грашовых знакаў (банкноты — 409, манеты — 2). Гэта на 15,1% менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (484), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё долараў ЗША — 361 адзінка, або 87,8% (годам раней — 381). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 25 адзінак, доля склала 6,1% (59), еўра — 22, або 5,4% (38), беларускіх рублёў — 3, або 0,7% (5).
Паводле інфармацыі Нацбанка, 55,7% падробленых грашовых знакаў выяўлена ў Мінску. Агулам фальшыўкі былі вынятыя з абарачэння ў 41 населеным пункце.
“З ліку выяўленых падробленых долараў ЗША 13 банкнот — 12 наміналам 50 долараў і адна наміналам 20 долараў — адносіліся да катэгорыі частковых падробак (за дзевяць месяцаў 2024 года — восем банкнот), — адзначыў Нацбанк. — Гэтыя падробкі выраблены з сапраўдных банкнот долараў ЗША, на якіх былі зроблены змены асноўных літарна-лічбавых выяў на больш высокі намінал. Да катэгорыі суперпадробак адносіліся восем банкнот наміналам 100 долараў ЗША. Выяўленыя падробленыя долары ЗША з’яўляліся раней вядомымі разнавіднасцямі падробак”.
Адзначаецца, што з “выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій” выраблена больш за 88% падробленых долараў (пераважна плоскі друк, а таксама глыбокі друк) і 70% падробленых еўра (усе — плоскі друк).
У 2024 годзе ў Беларусі было выяўлена 795 падробленых грашовых знакаў (793 банкноты і 2 манеты) — на 28,1% менш, чым за 2023 год (1.105).
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё было долараў ЗША — 661 адзінка (годам раней — 971). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 72 адзінкі (62), еўра — 54 (49), беларускіх рублёў — 7 (21).
Нацбанк паведамляў, што 41,4% падробленых грашовых знакаў выяўлена ў сталіцы. Агулам падробкі былі вынятыя з абарачэння ў 60 населеных пунктах.
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады нагадалі пра новыя правілы ўвозу гібрыдных аўтамабіляў — з ПДВ і пошлінай 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаУ ЕС дапускаюць візавыя абмежаванні для краін, адкуль зыходзяць "гібрыдныя атакі, умяшанне, выкарыстанне міграцыі як зброі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка


