Мінск 12:47

Запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12%

Ілюстрацыйнае фота: Geralt / pixabay.com

31 студзеня, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня 2026 года склала 66 млрд 38,2 млн рублёў — на 12% больш, чым на аналагічную дату 2025-га (58 млрд 952,8 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Самы вялікі доўг у грашовым выражэнні ў арганізацый апрацоўчай прамысловасці — 33 млрд 583 млн (+7,1% да пачатку мінулага года); найбольш высокія тэмпы росту запазычанасці ў арганізацый горназдабыўной прамысловасці — у 4,8 разы ў гадавым вымярэнні (доўг дасягнуў 1 млрд 381,4 млн).

Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб на 1 студзеня 2026-га — 845,5 млн рублёў (15,3%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: