Беларускія дэпутаты сустрэнуцца ў Мінску з членамі “Справядлівай Расіі”

31 студзеня, Позірк. Сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з членамі сацыялістычнай партыі “Справядлівая Расія” адбудзецца 4 лютага ў Мінску, вынікае з раскладу на сайце ніжняй палаты беларускага парламента.
Парадак дня не ўдакладняецца. Расійская палітычная структура пра будучы візіт не паведамляе.
“Справядлівая Расія” — левакансерватыўная партыя, якую адносяць да “сістэмнай апазіцыі” (па факце — кіраванай). Актыўна падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне.
Фармальна з’яўляецца трэцяй паводле колькасці мандатаў у Дзяржаўнай Думе, але ў рэчаіснасці на яе долю прыпадае ўсяго 28 з 438 занятых крэслаў, ці 6,4% (партыя ўлады “Адзіная Расія” — 314, або 71,7%; Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі — 56, або 12,8%; Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі — 22, або 5%; партыя “Новыя людзі” — 15, або 3,4%; пазафракцыйныя парламентарыі — 3, або 0,7%).
Напрыканцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
Неўзабаве пасля гэтага, у сакавіку, была заснаваная “Белая Русь” (зарэгістраваная ў траўні таго года). З’явілася на базе аднайменнага грамадскага аб’яднаньня (пры яго захаваньні), створанага ў 2007 годзе для дэманстрацыі нібыта шырокай падтрымкі курсу ўладаў.
Улетку і ўвосень 2023 года было скасавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
У краіне засталося чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС).
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звяртаў увагу на тое, што ў працэсе перафарматавання партыйнага поля Беларусі рэжым Лукашэнкі фактычна скапіяваў структуру ніжняй палаты расійскага парламента. “Белую Русь” ён параўнаў з “Адзінай Расіяй”, а КПБ, ЛДП і РПТС — з КПРФ, ЛДПР і “Справядлівай Расіяй” адпаведна.

- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


