Мінск 22:19

Бальніцы і хуткая дапамога пераведзеныя ў рэжым падвышанай гатоўнасці да НС

Ілюстрацыйнае фота: сайт "Аўтапрам Беларусі"

31 студзеня, Позірк. Міністэрства аховы здароўя з 31 студзеня па 3 лютага перавяло “стацыянарную і хуткую медыцынскую дапамогу” ў рэжым “падвышанай гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі”, паведамляе прэс-служба ведамства.

“У сувязі з паведамленнем Белгідрамета пра тое, што 1 лютага ў начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі краіны мінімальная тэмпература паветра складзе -25..-30°С, а 2 лютага месцамі -31..-33°С, Міністэрствам аховы здароўя прынятае рашэнне пра перавод працы шэрагу арганізацый аховы здароўя ў рэжым падвышанай гатоўнасці да НС. Па ўсёй сістэме праведзеная праца па ўзмацненні прыёмных аддзяленняў бальніц і дзяжурна-дыспетчарскіх службаў хуткай медыцынскай дапамогі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з інфармацыяй Мінздароўя, арганізаваны “сістэмны кантроль за бяспечнай і надзейнай працай арганізацый аховы здароўя, сеткі аптэк, прадпрыемстваў холдынгу “Белфармпрам”, арганізацый “Белмедтэхніка” і “Медтэхнацэнтр”, устаноў адукацыі” (4 медуніверсітэты, 16 медкаледжаў).

“Вызначаныя графікі кругласутачных дзяжурстваў службовых асоб, адказных за ўстойлівае функцыянаванне арганізацый і ўстаноў галіны аховы здароўя. Забяспечаная гатоўнасць да аператыўнага выкарыстання рэзерваў матэрыяльных рэсурсаў для ліквідацыі НС, у тым ліку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Праводзіцца ачыстка дахаў будынкаў і збудаванняў ад снегавой нагрузкі і наледзі”, — заявіла ведамства.

За апошнія два тыдні ў Беларусі зарэгістравана больш за 4 тыс. пацярпелых ад галалёду і холаду

27 студзеня, Позірк. З пачатку зімовага сезону (з 26 лістапада 2025 года да 26 студзеня 2026-га) у Беларусі зарэгістравана 7.845 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. 19,1% з іх дзеці (1.496), вынікае са звестак Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым за …
Падзяліцца: