За апошнія два тыдні ў Беларусі зарэгістравана больш за 4 тыс. пацярпелых ад галалёду і холаду

27 студзеня, Позірк. З пачатку зімовага сезону (з 26 лістапада 2025 года да 26 студзеня 2026-га) у Беларусі зарэгістравана 7.845 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. 19,1% з іх дзеці (1.496), вынікае са звестак Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым за апошнія два тыдні, як сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз, гэтая колькасць вырасла на 4.164, або ў 2,1 раза (было 3.681).
Больш за ўсё грамадзян пацярпела ад падзення падчас галалёду — 7.131, або 90,9% усіх тых, хто звярнуўся (5.677 дарослых і 1.454 дзіцяці).
228 дарослых і 498 дзяцей атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах, лядзянках, санках і іншых сродках.
У Брэсцкай вобласці па меддапамогу звярнулася 927 чалавек. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 116 пацыентаў, галалёдныя — у 811. Шпіталізавана 202 пацыенты.
У Віцебскай вобласці зарэгістравана 1.072 пацыенты. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 76, галалёдныя — у 996. Шпіталізавана 155.
Статыстыка па астатніх рэгіёнах: Гомельская вобласць — 1.510 (137, 1.373; 203), Гродзенская — 724 (79, 645; 177), Мінская — 1.219 (142, 1.077; 198), Магілёўская— 1.450 (112, 1.338; 276). У Мінску зарэгістравана 943 пацярпелых. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 52, галалёдныя — у 891. Шпіталізаваны 91 пацыент.
Статыстыка гэтага зімовага сезону горш, чым за мінулы, сведчыць праведзенае “Позіркам“ параўнанне даных. 10 лютага 2025 года Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 7.407 пацярпелых за больш чым двухмесячны перыяд (з 18 лістапада па 9 лютага).
На 26 і 27 студзеня Белгідрамет выпусціў папярэджанне аб галалёдзе і галалёдзіцы: у многіх раёнах ідзе дождж пры мінусавых тэмпературах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы ЕС з Беларуссю зафіксавана рэкордная за 105 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


