Мінск 11:42

РФ дэ-факта анексавала Беларусь і выкарыстоўвае яе для ўварвання ў паветраную прастору Польшчы і Літвы — ISW

Ілюстрацыйнае фота: САДМ Літвы

2 лютага, Позірк. Беларусь “павялічвае колькасць і частату запускаў паветраных шароў у паветраную прастору Польшчы і Літвы”, гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі звярнулі ўвагу на паведамленне Аператыўнага камандавання відаў Узброеных сіл Польшчы пра тое, што Беларусь “запусціла “падобныя да шароў аб’екты” ў польскую паветраную прастору ў ноч на 1 лютага”, адзначыўшы, што аэрастаты “былі прызначаныя для вядзення выведкі і праверкі рэакцыі польскай сістэмы супрацьпаветранай абароны”.

“Беларусь за апошнія чатыры дні (з 7 студзеня) тройчы запускала падобныя да шароў аб’екты ў паветраную прастору Польшчы, а Літва паведаміла пра рэкордны паказчык — 42 беларускія шары ў сваёй паветранай прасторы — у ноч на 28 студзеня”, — гаворыцца ў справаздачы.

ISW працягвае лічыць, што Расія “дэ-факта анексавала Беларусь”, і, “верагодна, выкарыстоўвае ўварванне ў паветраную прастору Польшчы і Літвы з тэрыторыі Беларусі як частку сваіх намаганняў у рамках “нулявой фазы” — этапу інфармацыйна-псіхалагічнай падрыхтоўкі — для падрыхтоўкі да магчымай вайны паміж НАТО і РФ у будучыні”.

Упершыню пра тое, што ўварванне аб’ектаў з Беларусі ў паветраную прастору краін Захаду ≈ гэта частка падрыхтоўкі РФ да магчымай вайны з НАТО, амерыканская арганізацыя заявіла летась напрыканцы лістапада, паўтарыўшы сваё меркаванне на пачатку снежня.

Польшча зафіксавала парушэнне паветранай прасторы з Беларусі — другі дзень запар і трэці раз за тыдзень

1 лютага, Позірк. Польшча зноў зафіксавала парушэнне паветранай прасторы з Беларусі. "У ноч з 31 студзеня на 1 лютага 2026 года беларускі бок зноў распачаў спробу разведкі і праверкі рэакцыі польскіх сістэм СПА, якія знайшлі аб'екты, падобныя на паветраныя шары, …
Падзяліцца: