Турчын і Мішусцін ацэняць выкананне палажэнняў дагавора аб Саюзнай дзяржаве на 2024–2026 гады

2 лютага, Позірк. Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы (СД) правядуць 2 лютага ў Маскве старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін, які ўзначальвае гэты орган, і прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Паводле інфармацыі ўрада РФ, на сустрэчы “плануецца разгледзець актуальныя пытанні расійска-беларускай супрацы і паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве”.
“Прыярытэтная ўвага будзе нададзеная выкананню Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады, зацверджаных Вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы 29 студзеня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу”, — гаворыцца ў паведамленні.
На тым пасяджэнні два гады таму прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка зацвердзілі 15 дакументаў аб развіцці СД. У іх ліку пастановы, якія тычацца знешняй палітыкі, навукова-тэхналагічнага развіцця, агульных прынцыпаў у сферы прамысловасці.
Тады паведамлялася, што зацверджаны дэкрэт “Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады” скіраваны “на актывізацыю супрацы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспарце і лагістыцы, інфармацыйнай сферы”.
Акрамя таго, тады ж была прынятая пастанова аб праграме сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі СД на 2024–2026 гады, зацверджаная новая стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця СД да 2035 года і прынятае рашэнне аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



