Мінск 18:35

Дзеючае ў Польшчы аб’яднанне беларускіх студэнтаў “Ліхтар” прызнанае “экстрэмісцкім фарміраваннем”

Ілюстрацыя: старонка аб'яднання "Ліхтар" у "Фэйсбуку"

2 лютага, Позірк. Камітэт дзяржбяспекі 28 студзеня прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” арганізацыю “Ліхтар”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Датычнымі да “фаміравання” названыя Аляксей Грахоўскі (2003 год нараджэння), Ілля Міхневіч (2001) і Віктар Баранаў (1997). “Экстрэмісцкімі” прызнаныя старонкі праекта ў сацсетках.

На старонцы арганізацыі ў “Фэйсбуку” гаворыцца, што “Ліхтар” — гэта аб’яднанне беларускіх студэнтаў універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча).

У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які вядуць МУС і КДБ, цяпер 330 арганізацый.

Падзяліцца: