У Магілёўскай вобласці затрымана шэсць чалавек, якія падазраюцца ў распаўсюдзе псіхатропу

3 лютага, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 3 лютага паведаміла пра затрыманне 53-гадовага жыхара Асіповічаў (Магілёўская вобласць), які названы аптовым перавозчыкам інтэрнэт-крамы наркотыкаў.
Яшчэ пяць чалавек ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў — паводле сцвярджэння ведамства, наркакур’ераў — сілавікі затрымалі ў Магілёве і Бабруйску. Заяўляецца, што ўсе яны працавалі на адзін наркамаркет.
У тайніках, абсталяваных, як сцвярджае МУС, гэтымі людзьмі, знойдзена і вынята звыш 700 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва “Альфа-PVP”.
Адметна, што падазраваных затрымлівалі супрацоўнікі наркакантролю Гродзенскай вобласці (пры сілавой падтрымцы байцоў спецатрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС і супрацоўнікаў АМАП).
Распачатая крымінальная справа за “незаконны нарказбыт у складзе арганізаванай групы”.
За першую палову 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, вынікае з даных Вярхоўнага суда.
У студзені — чэрвені за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа перыяд папярэдняга года — 1.011, або 95,3%).
На падставе першай часткі згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — тры.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня — 2 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ-за змёрзлага вадаправода часткова не надае паслугі адзін з мінскіх медцэнтраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені краіны ЕС зафіксавалі найменшы ад пачатку 2023 года месячны лік спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


