Продажы ў Беларусі новых легкавых аўтамабіляў знізіліся ў студзені 2026-га ў гадавым вымярэнні на 40% — БАА

4 лютага, Позірк. У студзені 2026 года ў Беларусі прададзена 3.508 новых легкавых аўтамабіляў (ацэньваліся продажы юрыдычнымі асобамі 15-ці вядучых на аўтарынку краіны марак), паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
“Асацыяцыя адзначае скарачэнне продажаў новых легкавых аўтамабіляў у краіне на 40% (тут і далей у параўнанні са студзенем 2025-года. — “Позірк”.). Падзенне продажаў зафіксавана па ўсіх марках, за выключэннем сукупнай рэалізацыі айчынным вытворцам СЗАТ “Белджы” аўтамабіляў Belgee і Geely, доля рынку якіх у студзені склала 52,8% агульных продажаў. Год да года агульная доля рынку мясцовых аўтавытворцаў легкавых аўтамабіляў вырасла з 27% да 58%”, — адзначыў старшыня праўлення БАА Сяргей Варывода.
Паводле яго даных, самае значнае скарачэнне продажаў зафіксавана ў сегменце аўтамабіляў, якія ўвозяцца з дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
“Такі ўвоз гістарычна ажыццяўляецца толькі з Расійскай Федэрацыі і знізіўся ў 4 разы да студзеня 2025-га. Доля агульнага рынку, займаемая ўвозімымі з Расіі аўтамабілямі, за год знізілася з 38% да 15%. Пры гэтым продажы маркі Lada знізіліся ў 3,6 раза, а продажы вырабленых у РФ легкавых аўтамабіляў кітайскіх марак на ўнутраным рынку краіны фактычна спыненыя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Разам з тым доля рынку імпартуемых з-за межаў ЕАЭС новых легкавых аўтамабіляў за год знізілася з 35% да 27%. Пры гэтым у топ-15 продажаў у студзені 2026 года свае пазіцыі захавалі 11 імпартуемых з-за межаў саюза марак.
“У студзені бягучага года па-ранейшаму захоўваецца высокая доля рэалізацыі новых легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі. Суадносіны продажаў новых легкавікоў юрыдычнымі асобамі і фізічнымі асобамі ў студзені склалі 5 да 3. Годам раней гэты паказчык перавышаў 10 да 1. Пры гэтым імпарт новых легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі нарастае і ў студзені 2026 года склаў 56% агульнага імпарту ў краіну”, — паведаміў Варывода.
Агульны аб’ём аўтамабільнага рынку Беларусі ў 2025 годзе склаў 158,7 тыс. адзінак, паведаміў дырэктар УП “БАА-Кансалт” (даччынае прадпрыемства Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі) Дзмітрый Ярота на прэс-канферэнцыі 28 студзеня.
Гэта ўсе аўтамабілі, пастаўленыя на ўлік, у тым ліку прададзеныя юрыдычнымі асобамі, растлумачыў ён.
За год рынак вырас на 14%, адзначыў Ярота.
Гл. таксама:

- ГрамадстваУ ноч на 4 лютага ў Гомельскай вобласці абнавілася два тэмпературныя антырэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваБольш за траціну загінулых на пажарах у студзені былі п'яныя — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 4 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

