Мытня спыніла пастаўку ў Расію 40 тон груш і 7,5 тоны корму для жывёл

4 лютага, Позірк. Аб спыненні пастаўкі ў Расію буйных партый груш і корму для жывёл паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
“У першым выпадку гомельскія мытнікі спынілі ў Добрушскім раёне два беларускія грузавікі, у якіх без неабходных таварасуправаджальных дакументаў, у тым ліку сертыфікатаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі, перамяшчалі 40 тон груш. Агульны кошт садавіны, якая незаконна вывозілася, склаў каля 270 тыс. рублёў”, — адзначаецца ў ДМК.
Супрацоўнікамі магілёўскай мытні таксама быў затрыманы грузавік, які перавозіў у РФ без дакументаў больш за 7,5 т корму для жывёл на суму звыш 107 тыс. рублёў.
У дачыненні да перавозчыкаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, ім пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу да 50% ад кошту грузу.
Аб знішчэнні ў перыяд з 21 студзеня па 3 лютага на палігоне ў Пскоўскай вобласці (РФ) 79,6 тон польскіх груш раней паведамляла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Згаданыя грушы, як заяўлялася, былі дастаўленыя чатырма грузавікамі з Беларусі ў абыход фітасанітарных пастоў і без неабходных суправаджальных дакументаў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



