Улады маюць намер пашырыць прыродныя тэрыторыі з асаблівай аховай да 9,4% плошчы Беларусі

5 лютага, Позірк. Прыродныя тэрыторыі з асаблівай аховай (ПТАА) Беларусі да 2030 года маюць быць павялічаныя да 9,4% ўсёй плошчы Беларусі; тэрыторыі са спецыяльнай аховай — да 22%. Такія паказчыкі закладзеныя ў Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці, зацверджанай пастановай урада.
Як паведамляецца на сайце Савета міністраў, у дакуменце прадугледжаная праца па падтрыманні экалагічнай цэласнасці і складнасці прыродных экасістэм; аднаўленні не менш як 30% парушаных экалагічных сістэм, якія неэфектыўна выкарыстоўваюцца; падтрыманні генетычнай разнастайнасці прыроднай флоры і фауны, культываваных раслін, сельскагаспадарчых і хатніх жывёл.
Стратэгія таксама прадугледжвае стварэнне і папаўненне Рэспубліканскага банка ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў; звядзенне да мінімуму ўплыву інвазіўных чужародных відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін на стан экалагічных сістэм; мінімізацыю негатыўнага ўплыву змены клімату на біялагічную і ландшафтную разнастайнасць; стварэнне прававога і эканамічнага механізмаў, якія стымулююць рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
На пачатку 2025 года міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Масляк заяўляў, што агульная плошча ПТАА на той момант складала 1,9 млн гектараў, або 9,2% зямель, а да 2035 можа вырасці да 9,6%.
Прыродныя тэрыторыі з асаблівай аховай — частка тэрыторыі краіны з унікальнымі, эталоннымі або іншымі каштоўнымі прыроднымі комплексамі і аб’ектамі, што маюць асаблівае экалагічнае, навуковае і (або) эстэтычнае значэнне, у дачыненні да якіх усталяваны асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.
Цяпер да іх адносяцца Бярэзінскі біясферны запаведнік і 4 нацыянальныя паркі — “Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі” і “Прыпяцкі”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



