Больш за 340 тысяч кіроўцаў аштрафаваныя ў 2025 годзе за кіраванне аўтамабілем, які не прайшоў тэхагляд

5 лютага, Позірк. У 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 342.130 кіроўцаў за “кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнікам (уладальнікам) такога транспартнага сродку з’яўляецца фізічная асоба”. Пра гэта паведаміла прадпрыемства “Белтэхагляд“ са спасылкай на звесткі з Дзяржаўтаінспекцыі.
Акрамя таго, да адказнасці прыцягнута 10.472 індывідуальных прадпрымальнікі і юрыдычных асобы за “эксплуатацыю ў дарожным руху транспартнага сродку, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнікам (уладальнікам) такога транспартнага сродку з’яўляецца юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік”.
Па віне вадзіцеляў, якія кіравалі няспраўнымі транспартнымі сродкамі, летась адбылося 23 дарожна-транспартных здарэнні, у якіх загінула двое і паранена 30 чалавек.
Згодна з ч. 4 арт.18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб штраф за кіраванне транспартам без тэхагляду можа дасягаць 3 базавых велічынь (135 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (450 рублёў).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



