Мінск 00:49

У Вілейскім раёне маршрутка наехала на дрэва, якое ўпала на дарогу — двое шпіталізавана

Фота: МУС

5 лютага, Позірк. Два чалавекі шпіталізавана ў выніку наезду маршрутнага таксі на дрэва, якое ўпала на дарогу, паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Паводле папярэдніх звестак, 5 лютага каля 19 гадзін у Вілейскім раёне на аўтадарозе Р-58 Мінск — Калачы — Мядзел 69-гадовы кіроўца мікрааўтобуса “Мерседэс” “здзейсніў наезд на дрэва, якое ўпала на праезную частку, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет”.

У маршрутным таксі знаходзілася 12 чалавек. Кіроўца і 53-гадовая жанчына-пасажыр шпіталізаваныя.

Апошні раз пра ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі паведамлялася 6 студзеня. Аварыя здарылася раніцай на трасе М1 Брэст — мяжа РФ у Брэсцкім раёне каля павароту на аграгарадок Чэрні. Пацярпелі 17-гадовая і 67-гадовая пасажыры.

Раніцай 5 лютага ў Гродне пад коламі аўтамабіля загінула 72-гадовая жанчына, днём 4 лютага ў Брэсце — 73-гадовая пешаход.

Падзяліцца: