Ціханоўская не мае намеру балатавацца на справядлівых выбарах прэзідэнта Беларусі

7 лютага, Позірк. Святлана Ціханоўская плануе заставацца на сваёй пазіцыі да правядзення пэўнай працэдуры выбару прадстаўніка беларусаў. На гэты конт палітык выказалася 7 лютага ў Варшаве на слуханнях у Каардынацыйнай радзе (КР), адказваючы на пытанне фракцыі “Беларусы”.
“Я лічу, што пакуль у нас не будзе магчымасці новых, больш легітымных спосабаў арганізацыі новых выбараў [прадстаўніка дэмакратычна настроеных беларусаў], я застаюся на тым месцы, на якім застаюся, — сказала яна. — Пакуль мяне слухаюць беларусы, пакуль мяне чуюць нашы замежныя партнёры, давяраюць, з намі працуюць, я буду знаходзіцца там, дзе я знаходжуся”.
Паводле яе слоў, яна будзе “толькі за”, калі з’явіцца магчымасць “арганізаваць агульнанацыянальныя выбары прэзідэнт-электа, лідара дэмакратычнай апазіцыі, кіраўніка [Аб’яднанага] пераходнага кабінета”.
“У мяне няма кароны, якую я здыму, альбо нагруднага знаку — аддам, і гэта будзе перадача легітымнасці”, — запэўніла палітык, маючы на ўвазе сітуацыю, калі пасля патэнцыйных выбараў лідара яна не будзе абраная.
У адказе на адно з наступных пытанняў Ціханоўская заявіла, што галоўная задача палягае ў тым, каб прывесці беларусаў да новых — шчырых і справядлівых — выбараў. Паводле яе слоў, яна не мае амбіцый для таго, каб балатавацца на справядлівых выбарах прэзідэнта Беларусі.
Падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе палітык, якая сярод іншага займае пасаду кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўляе бачанне “цяперашняй дзейнасці АПК, ключавыя прыярытэты на найбліжэйшы перыяд”, адказвае на пытанні дэлегатаў КР.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаУ 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае скарачацца і цяпер ледзь перавышае 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



