Кісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак

8 лютага, Позірк. Беларускім праваабаронцам у Грузіі вядома пра 35 спраў па атрыманні міжнароднай абароны, якія закранаюць 42 беларусаў, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.
“Як мінімум сем спраў беларусаў разгледжана ў Тбіліскім гарадскім судзе. Па дзвюх справах суд вынес пазітыўныя для заяўнікаў рашэнні, па пяці — негатыўныя. Як мінімум тры справы разгледжана ў Тбіліскім апеляцыйным судзе, усе рашэнні гэтай інстанцыі негатыўныя. Як мінімум па адной справе пададзена скарга ў Камітэт ААН па правах чалавека і атрыманыя часовыя меры абароны: заяўнік не будзе дэпартаваны ў Беларусь”, — распавёў правабаронца.
Паводле ягоных звестак, як мінімум тры беларусы падалі заяву на міжнародную абарону ў жніўні і верасні 2025 года, але не змаглі трапіць унутр Дэпартамента міграцыі МУС і зарэгістравацца як прасіцелі прытулку. “Усе яны цяпер не маюць легальнага статусу ў Грузіі, існуе рызыка затрымання і арышту”, — адзначыў Кісляк.
Ён паведаміў, што “значная колькасць беларусаў увайшла ў працэдуру атрымання міжнароднай абароны ў Грузіі толькі для таго, каб не стаць нелегаламі пасля страты пашпарта або заканчэння тэрміну яго дзеяння, бо без дзейнага пашпарта немагчыма зрабіць “візаран” — абнуліць тэрмін знаходжання у краіне, які складае 365 дзён”.
“Яны плануюць пераехаць у краіны ЕС і іншыя бяспечныя краіны. Чацвёра беларусаў выйшлі з працэдуры і паспяхова эвакуяваліся ў ЕС — Польшчу і Літву. Яшчэ трое выйшлі з працэдуры і вярнуліся ў Беларусь”, — паведаміў праваабаронца.
У 2025 годзе грузінскія ўлады выслалі шэсць беларускіх грамадзян — гэта рэкорд апошніх сямі гадоў (статыстыка даступная з 2019-га).
7 лютага Святлана Ціханоўская на слуханнях у Каардынацыйнай радзе прызнала цяжкі стан беларускіх уцекачоў у Грузіі: ім не будуць даваць міжнародную абарону, выдаваць іншыя дакументы замест пратэрмінаваных пашпартоў.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама:
Грузінскія ўлады абяцалі не дэпартаваць беларусаў у Беларусь, заяўляе Ціханоўская
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР, магчыма, будуць працягнутыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР сведчаць пра транспарэнтнасць дэмсіл, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



