Выведка РФ абвінаваціла Захад у пошуку “новых ліберальных пасіянарыяў” унутры Беларусі для “каляровай рэвалюцыі”

9 лютага, Позірк. Заходнія краіны плануюць правесці “пільную “інвентарызацыю” беларускіх апазіцыйных кадраў на прадмет іх выкарыстання ў падрыўной дзейнасці”, піша ТАСС са спасылкай на заяву Службы знешняй выведкі (СЗВ) Расіі.
“Заходнія “дэмакратызатары” зноў нацэльваюцца на Беларусь, — сцвярджаецца ў дакуменце. — Паводле інфармацыі, якая паступае ў СЗВ, НДА заходніх краін, сярод якіх “дэмакратызатарскія” структуры, агенцтвы і фонды ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў, акумулююць сілы і сродкі, каб зноў паспрабаваць разгайдаць сітуацыю і дамагчыся змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі”.
Для рэалізацыі “сцэнарыя каляровай рэвалюцыі”, як сцвярджае расійская выведка, ставіцца задача “вышукаць у беларускім грамадстве новых ліберальных пасіянарыяў”, паколькі “збеглыя дзеячы на чале са Святланай Ціханоўскай, якія акапаліся ў Літве і Польшчы, за апошнія гады” нібыта “распісаліся ў сваёй поўнай немачы хоць неяк паўплываць на працэсы ў роднай краіне”.
У сувязі з гэтым, адзначае спецслужба, “мяркуецца сфармаваць рэсурс “раззлаваных на Аляксандра Лукашэнку” з прыцэлам на прэзідэнцкія выбары 2030 года”.
“Аднак на Захадзе выпускаюць з-пад увагі адну важную дэталь. Беларускае грамадства, пераадолеўшы зрэжысіраваны варожымі знешнімі сіламі ўнутрыпалітычны крызіс 2020 года, атрымала добрую “прышчэпку” ад спробаў разгайдаць сітуацыю ў краіне. Перад вачыма беларусаў стаяць прыклады Украіны, Малдавіі ды многіх іншых краін, разбураных у імя рэалізацыі геапалітычных амбіцый Захаду пад прыкрыццём фальшывых лозунгаў пра абарону дэмакратыі і правоў чалавека”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, паводле сцвярджэння СЗВ, Захад спадзяецца “аслабіць повязь Мінска і Масквы ў рамках Саюзнай дзяржавы і ўскладніць дасягненне мэтаў спецаперацыі” (верагодна, гаворка пра развязаную РФ вайну супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Крэмль).

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
