Інспектары МАГАТЭ правераць ядзерныя матэрыялы на БелАЭС і ў інстытуце “Сосны”

9 лютага, Позірк. Планавыя праверкі на Беларускай АЭС і ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” правядуць у гэтым месяцы эксперты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), вынікае з паведамлення Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
9 і 15 лютага прадстаўнікі МАГАТЭ праінспектуюць БелАЭС, 13 лютага — “Сосны”. Плануецца правесці фізічную інвентарызацыю ядзернага матэрыялу, тэхнічнае абслугоўванне сістэм па захаванні і назіранні МАГАТЭ, праверыць, як вядзецца справаздачная дакументацыя.
Такія праверкі, якія арганізуе Дзяржатамнагляд, праводзяцца ў рамках пагаднення паміж Беларуссю і МАГАТЭ аб прымяненні гарантый у сувязі з Дагаворам аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі (заключана 14 красавіка 1995 года).
Рэгулятар падкрэсліў, што гарантыі МАГАТЭ “з’яўляюцца неад’емным складальнікам міжнароднай сістэмы бяспекі і ўяўляюць сабой комплекс тэхнічных захадаў, што робяцца адносна ядзерных установак і ядзернага матэрыялу, якія выкарыстоўваюцца дзяржавамі”.
У мінулым месяцы Дзяржатамнагляд анансаваў падобную праверку на БелАЭС на 29–30 студзеня.
Як паведамляў “Позірк”, у першым квартале 2026 года эксперты МАГАТЭ таксама маюць намер ацаніць бяспеку эксплуатацыі БелАЭС (місія OSART).
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная на падставе расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



