Намеснік кіраўніка Дзяржкамітэта судовых экспертыз Лашын адпраўлены ў адстаўку

9 лютага, Позірк. У сувязі з выхадам у адстаўку Аляксандр Лашын вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адпаведны ўказ 9 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы палітыка.
Чыноўнік займаў гэтую пасаду больш за пяць гадоў — з 22 кастрычніка 2020 года.
Паводле інфармацыі на сайце ДКСЭ, Лашын нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Скончыў БДУ па спецыяльнасці “правазнаўства”.
З 1991 па 1999 год працаваў на розных пасадах у тэрытарыяльных органах пракуратуры сталіцы.
У 1999–2008 гадах — мінскі транспартны пракурор, у красавіку — лістападзе 2008-га — намеснік транспартнага пракурора па ўсёй Беларусі, у 2008–2020 гадах — намеснік генпракурора.
На пасадзе намесніка старшыні ДКСЭ займаўся “агульным кіраўніцтвам галоўным упраўленнем каардынацыі службовай дзейнасці, упраўленнем кадраў і ідэалагічнай працы”; адказваў за “развіццё міжнароднай супрацы ў сферы судова-экспертнай дзейнасці”; забяспечваў “распрацоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства, праектаў заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм у сферы судова-экспертнай дзейнасці” ды інш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС не фіксуюць парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі ад 6 да 20 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



