У Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі каля 49 тыс. будынкаў — Дзяржкаммаёмасць
11 лютага, Позірк. У створаным у 2023 годзе Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі цяпер знаходзіцца каля 49 тыс. будынкаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 лютага намеснік старшыні камітэта Мікалай Бабёр.
Паводле яго слоў, мясцовыя ўлады вядуць працу па выяўленні іх магчымых уласнікаў (праваўладальнікаў), і толькі ў выпадку, калі такія не знаходзяцца, дамы пераводзяцца ў камунальную ўласнасць альбо выстаўляюцца на продаж, у тым ліку за адну базавую велічыню (45 рублёў у 2026 годзе).
Чыноўнік паведаміў, што ў 2025 годзе было “ўцягнута ў абарот“ каля 7 тыс. пустуючых дамоў, 2 тыс. з іх прададзена, у тым ліку за адну базавую велічыню (42 рублі).
Знесена 5 тыс. дамоў, “якія ўжо не могуць быць адноўленыя і не ўяўляюць цікавасці з пункту гледжання продажу або куплі”.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства

