Ціханоўская: Прыклад Беларусі паказвае сілу тэхналогій і медыя

14 лютага, Позірк. Існуе рэальная рызыка таго, што “свет, заснаваны на каштоўнасцях, можа аслабнуць ці нават знікнуць”, але і ў гэтым новым свеце існуе шанец “аднавіць і ўмацаваць тое, што было зламана — свабоды і бяспеку”, заявіла Святлана Ціханоўская 14 лютага на дыскусіі “Дэмакратыя ў лічбавай сферы” ў рамках праграмы маладых лідараў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
“Прыклад Беларусі паказвае, як пераплецены дэмакратыя і бяспека — адно не можа існаваць без іншага, — прыводзіць словы беларускага палітыка яе прэс-служба. — Дыктатура, якая не шануе ўласных грамадзян, становіцца пагрозай і для сваіх суседзяў. Прыклад Беларусі таксама паказвае сілу тэхналогій і медыя: яны могуць служыць дабру і ўмацоўваць свабоду — аб’ядноўваць людзей, выкрываць праўду і падтрымліваць грамадзянскія дзеянні”.
Паводле слоў дэмлідара, у 2020 годзе дзякуючы тэхналогіям атрымалася даказаць яе перамогу на прэзідэнцкіх выбарах: “Платформа пад назвай “Голас” дапамагла нам арганізаваць паралельны падлік галасоў, пасля чаго мільёны людзей выйшлі на вуліцы”.
Аўдыторыя выгнаных з краіны незалежных СМІ навучыліся спажываць іх кантэнт “праз хмарныя сэрвісы і VPN”. Яшчэ адным “важным адкрыццём і магутным медыяінструментам для мільёнаў” дэмлідар назвала “ЦікТок”, які “даў людзям доступ да незалежнага кантэнту і рэальных навін”.
“Тэхналогіі ўмацавалі не толькі медыя, але і сам супраціў, — адзначыла яна. — Адной з самых важных груп сталі беларускія “Кіберпартызаны”. Мноства разоў яны ўзломвалі ўрадавыя сайты і базы даных, злівалі важную інфармацыю пра вайну, рэпрэсіі або раскрывалі імёны агентаў КДБ. На аснове гэтай інфармацыі журналісты могуць расследаваць злачынствы і злоўжыванні рэжыму”.
Палітык, якая жыве па-за межамі радзімы больш за пяць гадоў, заявіла, што дзякуючы тэхналогіям не страціла “сувязь з людзьмі на месцах”: “З дапамогай такіх інструментаў, як Zoom, я праводжу штотыднёвыя сазвоны з людзьмі ўнутры краіны, і мы па-ранейшаму чынім уплыў на сітуацыю ў Беларусі”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае сілу тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


