Ціханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі

13 лютага, Позірк. Правесці публічныя і непублічныя мерапрыемствы па беларускай тэматыцы ў рамках намечанай у Вільнюсе 29 траўня — 1 чэрвеня сесіі Парламенцкай асамблеі (ПА) НАТО дамовіліся беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і генеральны сакратар ПА НАТО Бенедэта Берці.
Як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, сустрэча адбылася на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
У прыватнасці, дэмлідар падзялілася інфармацыяй аб’яднання BelPol пра тое, як рэжым дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны, і прапанавала правесці закрыты брыфінг для ПА НАТО па ваенна-палітычнай абстаноўцы ў Беларусі і вакол яе.
Суразмоўніцы абмеркавалі ўдзел беларускіх дэмсілаў у вясновай і восеньскай сесіях ПА НАТО ў Літве і Германіі, магчымыя выступы Ціханоўскай на іх, магчымасць удзелу беларускіх дэмсілаў у мерапрыемствах ПА НАТО ў такім жа фармаце, як у мерапрыемствах парламенцкіх асамблей Савета Еўропы або АБСЕ.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



