Лукашэнка рады “пераканаўчым дасягненням Сербіі ў забеспячэнні ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі” (+статыстыка гандлю)

15 лютага, Позірк. Мінск і Бялград, нягледзячы на перашкоды і выклікі, знаходзяць новыя магчымасці для кааперацыі ў прыярытэтных сферах. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Аляксандр Лукашэнка 15 лютага накіраваў прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу з нагоды Дня дзяржаўнасці.
“У нашай краіне рады пераканаўчым дасягненням Сербіі ў забеспячэнні ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі і павышэнні дабрабыту сваіх грамадзян у сучасных надзвычай няпростых умовах”, — гаворыцца ў пасланні, якое цытуе прэс-служба Лукашэнкі.
Віншавальнік “пацвердзіў нязменную зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Сербіяй, працягу палітычнага дыялогу і пашырэнні кантактаў на ўсіх узроўнях”. Лукашэнка выказаў намер “і надалей адстойваць нашы агульныя мэты і каштоўнасці на міжнароднай арэне, падтрымліваць адзін аднаго па актуальных пытаннях рэгіянальнага і глабальнага парадку дня”.
Сербская статыстыка за апошнія гады (беларуская краінавая не публікуецца з 2022 года), якую прааналізаваў “Позірк”, сведчыць аб скарачэнні гандлю паміж дзвюма дзяржавамі.
У 2023 годзе яна склала 146.198.952 еўра (-15,7% да 2022-га), у 2024-м — 144.730.756 еўра (-1%).
Сербскі экспарт у Беларусь у 2023 годзе склаў 73.109.632 еўра (+0,8%), беларускі экспарт у Сербію — 73.089.320 еўра (-27,6%), сальда — 20.311 еўра на карысць Сербіі.
У 2024 годзе сербскі экспарт скараціўся да 68.683.220 еўра (-6,1%), беларускі — вырас да 76.047.536 еўра (+4%). Сальда было на карысць Беларусі (7.364.316 еўра).
Даступныя даныя за студзень-ліпень 2025 года сведчаць аб рэзкім скарачэнні ўзаемнага гандлю ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Беларускі экспарт у Сербію зменшыўся на 65,1%, або ў 2,9 раза, сербскі экспарт у Беларусь — на 49,9%, або ў 2 разы, агулам двухбаковы гандаль скараціўся на 58%, або ў 2,4 раза.
Доля Беларусі ў знешнім гандлі Сербіі складае 0,1% (66-е месца).
Сербія як кандыдат на ўступленне ў Еўрасаюз далучылася да эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў.
Прэзідэнт Вучыч, дэкларуючы палітычную лаяльнасць Мінску, не адмаўляецца ад кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У кастрычніку 2025 года на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене (Данія) ён сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Пры садзейнічанні Вучыча быў вызвалены рэжысёр Андрэй Гнёт, арыштаваны ў Бялградзе на запыт беларускіх уладаў.
Гл. таксама:
“Хотят вилять хвостом“. Лукашенко раздражен политикой Сербии (на рускай мове)

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская настойвае на тэме Беларусі ў парадку дня перамоў па Украіне, Будрыс не бачыць рэжым Лукашэнкі гульцом у гэтым працэсеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік МЗС Літвы аптымістычны наконт таго, што санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае моц тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


