Спікер армянскага парламента: Ні адзін чалавек з палітычных меркаванняў не будзе ні затрыманы, ні высланы ў якую-небудзь краіну

16 лютага, Позірк. “Я вам гарантую: ні адзін чалавек з палітычных меркаванняў не будзе ні затрыманы, ні высланы ў якую-небудзь іншую, трэцюю краіну. Я вам гарантую гэта афіцыйна”. Такую заяву зрабіў спікер парламента Арменіі Ален Сіманян у эфіры расійскага тэлеканала “Дождж“, які працуе ў выгнанні, у адказ на просьбу пазначыць пазіцыю Ерэвана адносна выдачы грамадзян, якіх пераследуюць улады РФ з палітычных матываў.
У сваім адказе спікер не згадваў асобна грамадзян Расіі.
“Нуль чалавек было дэпартавана з Арменіі, калі чалавек не парушае нашы законы, супраць яго не ўзбуджаецца крымінальная справа. Былі сітуацыі, калі людзей затрымлівалі, але пасля высвятлення абставінаў гэтыя адзінкавыя выпадкі заканчваліся тым, што мы іх выпускалі“, — сказаў Сіманян.
Вядома пра некалькі выпадкаў, калі армянскія ўлады на запыт беларускіх уладаў затрымлівалі актывістаў, але затым адпускалі і давалі прытулак. У сакавіку 2024 года Сіманян на сустрэчы з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай заявіў, што затрыманы ў лютым на запыт з Мінска Яраслаў Новікаў (абвінавачваўся ва ўхіленні ад прызыву ў войска) атрымае прытулак. Армянскія ўлады выканалі абяцанне.
Ерэван не выканаў запыты аб затрыманні і экстрадыцыі Дыяны Маісеенкі, Кірыла Баландзіна, Максіма Вайткявічуса.
Пасля затрымання Маісеенкі 2 верасня 2024 года офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў ад Ерэвана запэўніванні, што Арменія “не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца з палітычных прычын”.
Праз месяц тагачасны генпракурор Беларусі Андрэй Швед, актыўны ўдзельнік пераследу іншадумцаў, на сустрэчы з армянскай калегам падняў пытанне выдачы ў Беларусь суграмадзян, абвінавачаных і асуджаных па крымінальных справах. Пазіцыя Ерэвана пасля гэтай сустрэчы не змянілася.
Арменія пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна, які прыйшоў да ўлады ў 2018 годзе пасля пратэстаў супраць ранейшых кіраўнікоў краіны, узяла курс на збліжэнне з Еўрасаюзам.
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



