Лукашэнка папракнуў “недальнабачных палітыкаў” Літвы і “іх знешніх дарадцаў” за стаўленне да Беларусі

16 лютага, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў “канструктыўным развіцці двухбаковых стасункаў на здаровай аснове з апорай на прынцыпы партнёрства і даверу, дружалюбнасці і павагі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 16 лютага народ Літвы з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы.
У пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка, адзначана, што паміж двума народамі стагоддзямі былі “добразычлівыя стасункі, заснаваныя на гістарычных сувязях, агульных духоўных каштоўнасцях, узаемным культурным узбагачэнні”.
На яго думку, і сёння, нягледзячы на ”існыя цяжкасці і выпрабаванні”, беларусы захавалі шчырыя сімпатыі да літоўцаў.
Ва ўмовах “няпростага міжнароднага становішча”, мяркуе палітык, “ні недальнабачныя палітыкі, ані іх знешнія дарадцы, чые рэкамендацыі адносна Беларусі ніколі не супадалі з сапраўднымі інтарэсамі літоўскага народа, не здолеюць навязаць жыхарам Літвы свой погляд” на суседства з беларусамі.
У леташнім віншаванні Лукашэнка таксама заяўляў пра “сённяшнія цяжкасці”, “адыёзных прыбалтыйскіх палітыкаў” і “іх заходніх куратараў”.
У 2024-м ён заяўляў наступнае: “Яшчэ некалькі гадоў таму ніхто не мог нават уявіць, што літоўскія палітыкі змогуць так бяздумна забараніць нам наведваць Літву, пабудаваць сцены з калючым дротам на агульнай мяжы, нацэліць на нас зброю і нават указваць, як нам жыць у сваёй краіне”.
Падобныя думкі гучалі і ў пасланні 2023 года. Тады палітык абвінаваціў “літоўскія кіроўныя эліты” ў тым, што тыя рабілі спробы “змяніць абраную беларускім народам уладу” і праводзілі “неабгрунтавана варожую і хлуслівую палітыку” ў дачыненні да Беларусі.
У 2022 годзе, за тыдзень да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну — у тым ліку з беларускай тэрыторыі, Лукашэнка сцвярджаў, што “Беларусь заўсёды паважала незалежнасць і суверэнітэт сваіх суседзяў, а таксама іх нацэленасць на ўстойлівае эканамічнае развіццё і дабрабыт”.
Стасункі Беларусі і Літвы рэзка пагоршыліся пасля сфальсіфікаваных Мінскам прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, распачатых пасля іх масавых пратэстаў, на якія рэжым Лукашэнкі адказаў небывалымі паводле маштабу рэпрэсіямі, што не спыняюцца дагэтуль. Літва стала цэнтрам прыцягнення апанентаў уладаў у Мінску, у Вільнюсе доўгі час знаходзіўся асноўны офіс беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Пасля рэжым Лукашэнкі неаднаразова даваў падставы літоўскім уладам пастрожваць пазіцыю ў дачыненні да афіцыйнага Мінска: міграцыйны крызіс на межах ЕС; стварэнне ўмоў для вымушанай пасадкі ў беларускай сталіцы самалёта Ryanair, што ляцеў з Афін у Вільнюс; падтрымка агрэсіі РФ супраць Украіны; размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі і наймітаў групоўкі “Вагнер”; неаднаразовы масавы наплыў метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Расцэньваючы ўсё гэта як пагрозу нацыянальнай бяспецы, улады Літвы сталі адным з галоўных лабістаў пастрожання санкцый супраць рэжыму ў Мінску.
15 красавіка 2022 года Лукашэнка ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі. За гэты час у Беларусь, паводле даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, было зафіксавана 666.745 уездаў літоўскіх грамадзян.
На 1 лютага 2026 года дзейны дазвол на пражыванне ў Літве мела 50.053 грамадзяніны Беларусі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 83,1 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка за месяц выраслі на 7,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБольш за 10 дзён на ўсім працягу мяжы ЕС з Беларуссю не фіксуюцца спробы нелегальнай міграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ мінулыя суткі зарэгістравана рэкордная за апошнія 10 дзён колькасць пажараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЗахаду трэба пераламаць уплыў Расіі на розумы беларусаў, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


