Па факце разбою ў Смалявіцкім раёне распачатая крымінальная справа
16 лютага, Позірк. Па факце ўзброенага нападу ў Смалявіцкім раёне ўзбуджаная крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.
Абвінавачванні выстаўленыя паводле ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства), ч. 2 арт. 147 (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, учыненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса.
Праводзіцца “комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося”, гаворыцца ў паведамленні. Дапытваюцца падазраваныя, пацярпелыя і сведкі. Прызначаны шэраг экспертыз.
Раней МУС і СК паведамілі, што згаданы напад адбыўся каля 4 гадзін раніцы 16 лютага.
Паводле даных СК, разбіўшы акно, замежнікі ўварваліся ў прыватны дом і нанеслі множныя траўмы 63‑гадоваму гаспадару, яго 65‑гадовай жонцы і 67‑гадоваму брату.
Паведамлялася, што ў сувязі з тым, што гаспадар жылля перад разбіццём акна паспеў націснуць трывожную кнопку Дэпартамента аховы МУС, “супрацоўнікі міліцыі, якія аператыўна прыбылі на месца, заблакавалі домаўладанне і адразу затрымалі двух нападнікаў”, трэці “паспрабаваў уцячы з пісталетам, але быў затрыманы на тэрыторыі Смалявіцкага раёна”.
“З улікам таго, што напад носіць заказны характар, да разбору падлучаныя супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола. Трое пацярпелых дастаўленыя ў лякарню”, — паведамляла МУС.
Паводле інфармацыі СК, “цяпер устанаўліваецца ступень цяжкасці атрыманых імі цялесных пашкоджанняў”.
Таксама МУС паведаміла, што затрыманыя атрымалі прапанову аб “злачыннай падпрацоўцы” ў месенджары “Тэлеграм”.
Пасля гэтага ім “загадалі прыбыць у аграгарадок Будагава <..> , знайсці дом ахвяры, збіць мужчыну і даслаць відэасправаздачу заказчыку”. “За выкананую працу абяцалі 300 тыс. рублёў”, — гаварылася ў паведамленні МУС без удакладнення, пра беларускія ці расійскія рублі гаворка.
“Трое маладых людзей ва ўзросце 17 і 18 гадоў прыехалі ў МІнск, папярэдне ўзброіўшыся нажом, кастэтам, бітай, пісталетамі, газавым балончыкам, узялі каршэрынгавы аўтамабіль і накіраваліся для выканання задання”, — паведаміла МУС.
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць прысуджаных навуковых ступеняў за год скарацілася больш як на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



