Лукашэнка перакананы, што 2026 год стане “часам канкрэтных спраў” з Кітаем

17 лютага, Позірк. Для Беларусі і Кітая 2026 год “стане часам удалых магчымасцей, смелых рашэнняў і канкрэтных спраў”, упэўненасць у гэтым выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 17 лютага старшыню КНР Сі Цзіньпіна са Святам вясны (Кітайскім Новым годам).
На думку віншавальніка, якую прыводзіць яго прэс-служба, гэты час таксама “надасць дадатковую энергію ўзаемадзеянню на дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях”.
Мінулы год палітык назваў важным этапам у развіцці “двухбаковых стасункаў стратэгічнага партнёрства на любое надвор’е і ў любым кірунку”.
“З цеплынёй згадваю нашыя сустрэчы ў Пекіне і Цяньцзіні, падчас якіх мы вызначылі доўгатэрміновыя арыенціры для далейшай супрацы”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь і Кітай, “сістэмна прасоўваючы” сумесныя праекты і ініцыятывы, выйшлі на “якасна новую вышыню ў галіне прамысловай кааперацыі, тэхналогій і інавацый, адукацыі і культуры, спорту і турызму”.
Фармаванню больш спрыяльных умоў для працы прадпрыемстваў дзвюх краін, мяркуе палітык, заклікана “садзейнічаць пагадненне пра гандаль паслугамі і ажыццяўленне інвестыцый, якое набыло моц”.
Сімваламі сяброўсва паміж Беларуссю і Кітаем Лукашэнка назваў футбольны стадыён і басейн, якія адкрыліся ў Мінску, — пабудаваныя ў асноўным за кошт КНР.
Адметна, што 27 студзеня на нарадзе па пытаннях супрацы з КНР Лукашэнка даў зразумець, што дырэктыва аб развіцці стасункаў з Кітаем на 2021–2025 гады не выкананая.
“Патрабуецца перафарматаваць інвестыцыйны кірунак, — сказаў ён. — Кітайскія ўкладанні за мяжу ставяць рэкорды, асабліва ў краіны “Пояса і шляху”. Наш урад таксама рапартуе пра рост (летась за 9 месяцаў адносна аналагічнага перыяду 2024 года больш чым у два з паловай раза да 443 мільёнаў долараў)”.
“Але ў дырэктыву закладваліся істотна больш напружаныя паказчыкі (не менш за паўмільярда долараў, прычым штогод, і не менш за 150 мільёнаў прамых інвестыцый у кожную вобласць і горад Мінск). Калі бачыш лічбы прамых кітайскіх інвестыцый па абласцях (Віцебская — 1 мільён, Гродзенская — 100 тысяч за пяцігодку), адразу ясна, хто як працуе. Але не па Кітаю — у прынцыпе”, — дадаў палітык.
3 снежня 2021 года Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 9 “Аб развіцці двухбаковых стасункаў Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай” да 2025 года. Аналагічны дакумент дзейнічаў у 2015–2021 гадах.
Дырэктыва вызначала прыярытэтнымі задачамі ўмацаванне супрацы ў палітычнай сферы, захаванне і памнажэнне каштоўнасцей сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, нарошчванне гандлёва-эканамічнага, фінансавага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыю ініцыятывы “Пояс і шлях”.
Кітай ёсць буйным інвестарам у Беларусі, аднак праекты рэалізуюцца з прывязанымі крэдытамі, пры якіх вялікая доля сродкаў вяртаецца назад у Кітай праз закупкі кітайскай тэхнікі і паслуг.
Самы буйны праект — індустрыяльны парк “Вялікі камень” (Great Stone Industrial Park).
У 2025 годзе знешнегандлёвы абарот рэзідэнтаў індустрыяльнага парку “Вялікі камень” склаў 964,9 млн долараў — на 36,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (707,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт склаў 414 млн долараў (324,5 млн; +27,6%), імпарт — 550,9 млн (383 млн; +43,8%), адмоўнае сальда — 136,9 млн (годам раней таксама было адмоўным — 58,5 млн; рост у 2,3 раза).
Тавараў прададзена на 181,4 млн долараў (156,8 млн; +15,7%), набыта — на 422,1 млн (309 млн; +36,6%), адмоўнае сальда — 240,7 млн (-152,2 млн; рост у 1,6 раза).
Паслуг рэалізавана на 232,6 млн долараў (167,7 млн; +38,7%), набыта — на 128,8 млн (74 млн; рост у 1,7 раза), дадатнае сальда — 103,8 млн (93,7 млн; +10,8%).
Гадавая выручка вырасла на 6% (з 1 млрд 604,1 млн у 2024-м да 1 млрд 701,1 млн рублёў у 2025-м), чысты прыбытак — у 2,4 раза (з 105,8 млн да 252,6 млн).
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за год атрымалася нарасціць прыбытак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



