Літоўскія памежнікі затрымалі беларуса, абвешчанага Даніяй у міжнародны вышук

17 лютага, Позірк. У пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) затрыманы грамадзянін Беларусі, паведаміла 17 лютага Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Паводле інфармацыі ведамства, 31-гадовы беларус ранкам 15 лютага быў высаджаны з аўтобуса, што рухаўся з Мінска ў Каўнас. Памежнікі высветлілі, што паліцыя Даніі каля месяца таму абвясцілі мужчыну ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Менш чым праз гадзіну пасля затрымання беларус быў перададзены нараду паліцыі, што прыбыў з Вільнюса, які даставіў яго ў сталічны ізалятар.
САДМ паведамляе, што за сем тыдняў 2026 года памежнікі затрымалі 73 асобы, якіх вышуквалі праваахоўныя органы Літвы ды іншых дзяржаў — за розныя злачынствы або парушэнні.
Большасць затрыманых — 58 — грамадзяне Літвы. Акрамя таго, маюцца грамадзяне Расіі (6), Латвіі (3), Беларусі (2), Ірландыі, Вялікабрыаніі, Малдовы і Украіны (па 1).
У 2025 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 11 беларусаў, якія знаходзіліся ў вышуку, у 2024 — 6.
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



