Мытня спыніла ўвоз з Польшчы 260 кг гашышу

17 лютага, Позірк. Увоз у Беларусь 260 кг гашышу спынены ў пункце пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
У грузавым аўтамабілі польскага перавозчыка паводле дакументаў перавозіўся зборны груз на адрас беларускага атрымальніка. Паводле даных ДМК, апошні не ведаў, што злачынцы схавалі ў таварах, што законна ўвозяцца, гашыш.
Канчатковым атрымальнікам партыі гашышу быў 41-гадовы грамадзянін Расіі, гаворыцца ў паведамленні.
Гродзенскай рэгіянальнай мытняй і Цэнтральнай аператыўнай мытняй ФТС РФ распачаты крымінальныя справы. Удзельнікам злачыннай групы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 20 гадоў, адзначае беларускае мытнае ведамства.
У 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м, вынікае з даных Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
За здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў (арт. 327–331, 332), летась асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнана вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). У 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
Гл. таксама:
Больш за 150 кг псіхатропу канфіскавана ў беларуса пры ўездзе з Польшчы
У Варшаве затрыманы грамадзянін Беларусі — у яго знойдзена 340 г розных наркотыкаў
Мытня справаздачылася аб спыненні буйнога канала пастаўкі небяспечнага псіхатропу з ЕС у Расію
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



