У беларускіх сем’ях выхоўваецца 6,8 тыс. усыноўленых дзяцей — Мінадукацыі
17 лютага, Позірк. Больш за 4.500 беларускіх сем’яў выхоўваюць звыш 6.800 усыноўленых дзяцей, паведаміла 17 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску кансультант упраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Вайцяховіч.
Паводле яе слоў, штогод больш за 270 сем’яў становяцца кандыдатамі ва ўсынавіцелі і прымаюцца на ўлік у Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення.
“Нацыянальнае ўсынаўленне ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца прыярытэтнай формай уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”, — падкрэсліла чыноўніца.
Таксама ў Беларусі больш за 5.900 апякунскіх сем’яў, у якіх на выхаванні знаходзіцца больш за 7.500 дзяцей, і 1.170 прыёмных сем’яў (2.200 дзяцей).
Акрамя таго, дзейнічаюць 285 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзе пражывае больш за 1.180 дзяцей.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



