Рассельгаснагляд спыніў увоз з Беларусі васьмі кароў
18 лютага, Позірк. Пра “спыненне незаконнага перамяшчэння” з Беларусі васьмі галоў буйной рагатай жывёлы паведаміла 18 лютага прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Паводле звестак ведамства, падчас кантролю ў размешчанай на мяжы з Беларуссю вёсцы Лабок Пскоўскай вобласці інспектарамі “было ўстаноўлена, што каровы перамяшчаліся без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць іх паходжанне, правядзенне неабходных даследаванняў, вакцынацый і апрацовак, таксама на жывёл адсутнічалі сродкі ідэнтыфікацыі (біркі, вышчыпы, кляйма)”.
Акрамя таго, гаворыцца ў рэлізе, сельскагаспадарчыя жывёлы “перавозіліся ў неабсталяваным для іх транспарціроўкі аўтатранспартным сродку, а іх маршрут не быў узгоднены з Рассельгаснаглядам”.
“Перамяшчэнне сельгасжывёл па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза забаронена, аформлены акт аб вяртанні. Жывёлы вернутыя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — паведаміў Рассельгаснагляд.
21 студзеня расійскае ведамства вярнула ў Беларусь шэсць быкоў галштынскай пароды, 30 снежня мінулага года было затрымана і пасля вернута 24 галавы буйной рагатай жывёлы.
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



