Мінск 22:52

За дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура

Ілюстрацыя: pixabay.com

19 лютага, Позірк. За дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб, паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Ігар Грэйба на прэс-канферэнцыі 19 лютага.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра юрасобы, “службовыя асобы якіх былі асуджаныя за дачу хабараў, альбо былі ў дачыненні да іх прынятыя рашэнні па крымінальных справах, па нерэабілітуючых абставінах”. Па выніках разгляду такіх спраў па арт. 24.59 КаАП (незаконнае ўзнагароджанне ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы) сума прысуджаных штрафаў перавысіла больш за 1,7 млн рублёў, сказаў Грэйба.

“Здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў сведчыць аб тым, што юрыдычныя асобы з’яўляюцца нядобрасумленнымі суб’ектамі гаспадарання пры ўдзеле ў дзяржаўных закупках. І яны павінны пазбаўляцца магчымасці ўдзельнічаць у такіх закупках на працягу паўгода. Каб суб’екты гаспадарання ўбачылі, што такія асобы здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне, у цяперашні час ствараецца адкрыты рэестр юрыдычных асоб, якія былі прыцягнутыя да адказнасці па гэтым артыкуле“, — заявіў прадстаўнік пракуратуры.

Працяг даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: