Мінск 17:00

Выдавецтва “Тэхналогія” паведаміла аб спыненні працы

Фота: сайт выдавецтва"Тэхналогія"

21 лютага, Позірк. Выдавецтва “Тэхналогія” паведаміла аб спыненні працы на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Да гэтага прывялі “пэўныя прычыны”, гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязнасці не прыводзяцца. Ці будзе адноўленая дзейнасць выдавецтва, не паведамляецца.

Выдавецтва “Тэхналогія” заснавана ў 1988 годзе. Дзейнічае ў Мінску. Выдае кнігі на беларускай мове.

17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў папраўкі ў закон “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Дакумент “накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы выдавецкай дзейнасці”.

Згодна з зацверджанымі папраўкамі, Міністэрства інфармацыі “надзяляецца паўнамоцтвамі на прыняцце рашэнняў аб прыпыненні дзеяння пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і скасаванне паўнамоцтваў суда на прыняцце такіх рашэнняў”.

Таксама закон прадугледжвае “пашырэнне пераліку падстаў для перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаванай прадукцыі і для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца”.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года многія беларускія незалежныя выдаўцы зазналі ганенні і рэпрэсіі.

Увесну 2022 года Мінінфарм прыпыняў дзейнасць выдавецтваў “Мэдысант” (пасля адмовілася ад выдавецкай дзейнасці, пераключыўшыся на аказанне паліграфічных паслуг), “Галіяфы”, “Лімарыус” і “Кнігазбор” (усе ліквідаваны). Пазней у судовым парадку было пазбаўлена ліцэнзіі выдавецтва “Янушкевіч” (працягвае дзейнасць у Польшчы).

Памёр кнігавыдавец і паэт Раман Цымбераў

10 лютага, Позірк. Памёр 44-гадовы кнігавыдавец і паэт Раман Цымбераў, паведамілі яго калегі ў сацыяльных сетках. У Цымберава адмовілі ныркі, пасля чаго здарыўся інсульт. Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску (Расія), скончыў гандлёвы каледж Белкаапсаюза. Займаўся кніжным …

Падзяліцца: