Мінск 21:46

Памёр кнігавыдавец і паэт Раман Цымбераў

Раман Цымбераў
Фота: старонка Рамана Цымберава ў "Фэйсбуку"

10 лютага, Позірк. Памёр 44-гадовы кнігавыдавец і паэт Раман Цымбераў, паведамілі яго калегі ў сацыяльных сетках.

У Цымберава адмовілі ныркі, пасля чаго здарыўся інсульт.

Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску (Расія), скончыў гандлёвы каледж Белкаапсаюза. Займаўся кніжным бізнесам, заснаваў выдавецтва Czabor publishing, выпускаў мастацкую літаратуру і нон-фікшн.

У 2024 годзе Цымбераў адбыў адміністрацыйны арышт пасля затрымання на мяжы.

Знаёмыя згадваюць яго як чалавека, які прасоўваў добрую літаратуру, быў прыхільнікам перамен, любіў сваю дачку і Мінск, у якім заставаўся да канца.

10 лютага таксама стала вядома пра гібель на пажары 71-гадовага беларускага мастака Уладзіміра Акулава.

Падзяліцца: