У студзені — верасні аб’ём грузаперавозак вырас на 2,9%

16 кастрычніка, Позірк. Аб’ём грузаперавозак у студзені — верасні 2026 года вырас на 2,9% (тут і далей у гадавым вымярэнні), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені 2026-га было зніжэнне аб’ёму грузаперавозак на 0,5%, студзені — лютым — на 0,9%, студзені — сакавіку — на 1,5%; у студзені — красавіку зафіксаваны рост на 0,2%, студзені — траўні — на 1,1%, студзені — чэрвені — на 1,5%, студзені — ліпені — на 1,9%, студзені — жніўні — на 2,7%.
Раней паведамлялася, што тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў верасні знізіліся на 0,1%, З пачатак года выраслі на 6,1%.
У 2025 годзе аб’ём грузаперавозак знізіўся на 2,6%: у студзені — на 1,6%, студзені — лютым і студзені — сакавіку — на 2,7%, студзені — красавіку — на 3%, студзені — траўні — на 3,4%, студзені — чэрвені — на 3,6%, студзені — ліпені — на 3,8%, студзені — жніўні — на 4%, студзені — верасні — на 3,8%, студзені — кастрычніку — на 3,1%, студзені — лістападзе — на 3%.
Грузаабарот транспарту памяншаўся ў Беларусі ў папярэднія гады: у 2019-м — на 5,8%, 2020‑м — на 5,9%, 2021‑м — на 3,6%, 2022‑м — на 25,4%, 2023‑м — на 17,7%; 2024-м зафіксаваны рост на 1,5%.
Пасажыраабарот транспарту (вылічаецца шляхам множання колькасці пасажыраў на адлегласць перавозак) за дзевяць месяцаў гэтага года вырас на 7,6% (у студзені — жніўні — на 7,6%, студзені — ліпені — 7,3%, студзені — чэрвені — 7,2%, студзені — траўні — 7,8%, студзені — красавіку — 8,3%, студзені — сакавіку — 9,8%, студзені — лютым — 11,1%, студзені — на 7,1%; па выніках 2025-га — на 7,1%).
Разам з тым за дзевяць месяцаў было перавезена на 0,4% менш пасажыраў, чым годам раней.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў прамвытворчасць вырасла на 0,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за тры кварталы вырас на 8,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча 30 дзён не адзначае актыўнасці мігрантаў ля сваёй мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–15 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


