Лукашэнка заклікаў эстонцаў усведамляць сваё месца ў гісторыі цывілізацыі

24 лютага, Позірк. “Сёння, калі свет сутыкнуўся з мноствам сур’ёзных праблем, народам важна ўсведамляць сваё месца ў гісторыі цывілізацыі і бачыць перспектывы далейшага развіцця“, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 24 лютага народ Эстоніі з Днём незалежнасці.
Пааодле сцвярджэння палітыка,“Беларусь у гэтым сэнсе заўсёды была і застаецца прыхільніцай канструктыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі на прынцыпах даверу, партнёрства і ўзаемнай павагі для лепшай будучыні нашчадкаў”.
“Упэўнены, што на шляху аднаўлення эканамічных і гуманітарных кантактаў, грунтуючыся на багатых гістарычных традыцыях нашых дзяржаў, мы пераадолеем любыя складанасці і штучныя перашкоды, ад каго б яны ні зыходзілі — або ад знешніх дарадцаў, або ад некаторых безадказных палітыкаў“, — падкрэсліў Лукашэнка ў пасланні, якое цытуе яго прэс-служба.
Згодна з размешчаным на сайце МЗС Эстоніі дыпламатычным даведнікам (https://vm.ee/en/country-page/BLR), у амбасадзе Беларусі ў Таліне цяпер няма акрэдытаваных дыпламатаў.
На сайце замежнай установы 23 лютага было размешчана згаданае вышэй віншаванне Аляксандра Лукашэнкі. Там жа 1 снежня 2025 года паведамлялася, што амбасада часова (да наступнага паведамлення) прыпыніла працу консульскай службы. Пры ўзнікненні экстраных сітуацый грамадзянам Беларусі рэкамендавана звяртацца ў амбасаду ў Фінляндыі або ў генконсульства ў Даўгаўпілсе (Латвія).
Адзначаецца, што “цяпер падыходы Эстоніі да развіцця палітычнага дыялогу з Беларуссю фармуюцца ў адпаведнасці з агульнай лініяй Еўрапейскага саюза ў дачыненні да нашай дзяржавы. Рэалізацыя Захадам лініі на нарошчванне дыпламатычнага, эканамічнага і інфармацыйнага ціску на Беларусь на аснове надуманых абвінавачванняў негатыўна адбілася на дынаміцы і ўзроўні двухбаковых стасункаў з Эстоніяй у 2020-2023 гг.“
Пры гэтым “беларускі бок захоўвае зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і працягу канструктыўнага дыялогу з Эстоніяй на аснове прынцыпаў роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы“.
Між тым ініцыятыва ўзаемна скараціць штат амбасадаў зыходзіла ад беларускага боку.
Паводле апошніх адкрытых даных, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 191,5 млн долараў, 148,1 млн з іх прыйшліся на беларускі экспарт.
Амбасадар у Эстоніі Вячаслаў Качанаў быў вызвалены ад пасады Аляксандрам Лукашэнкам у кастрычніку 2023 года, за год да гэтага ён быў адкліканы ў Мінск “для кансультацый“.
24 сакавіка 2025 года ў Таліне было адкрыта прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Тбілісі часткова задаволіў іск актывістаў беларускай дыяспары ў Аджарыі на адмову ў наданні статусу ўцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



