МУС адсправаздачылася аб выяўленні схемы незаконнай міграцыі пад выглядам стварэння фіктыўнай швейнай вытворчасці
24 лютага, Позірк. Аб выяўленні “схемы незаконнай міграцыі” паведаміла 24 лютага прэс-служба МУС.
Паводле яе інфармацыі, 30-гадовы выхадзец з Цэнтральнай Азіі, які пражывае ў Гомелі, з’яўляючыся ўладальнікам фірмы-пасажыраперавозчыка, “пашырыў сферу дзейнасці нібыта для пашыву адзення“ і “з мэтай прыцягнення швачак на фіктыўную вытворчасць афармляў загадзя падробленыя дакументы для замежнікаў і падаваў іх у дзяржустановы“.
Паведамляецца, што “такім чынам фігурант забяспечыў выдачу ўязных віз 20 мігрантам”, пры гэтым з кожнага браў па 300 долараў. Мігранты “прыбылі ў Беларусь і пражывалі ў арандаваных кватэрах, не працавалі, маючы намер трапіць у краіны Еўрасаюза“.
“Арганізатар затрыманы пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа. Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа. Яго кліенты прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Большасць з іх самастойна пакінулі нашу краіну або былі дэпартаваныя. Некалькі чалавек застаюцца ў ізалятары часовага ўтрымання“, — адзначае МУС.
Ведамства праводзіць мерапрыемствы па “ўстанаўденні ўсіх датычных да злачыннай дзейнасці”.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта “паклікалі“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



