Мінск 21:53

Ціханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы

Пасяджэнне Камітэта міністраў Савета Еўропы з удзелам Святланы Ціханоўскай у Страсбургу (25 лютага 2026 года)
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

25 лютага, Позірк. Беларускія дэмакратычныя сілы “зрабілі вялікую працу, каб прыцягнуць правячы ў краіне рэжым да адказнасці за вайсковыя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці“, але “не можа быць справядлівасці і адказнасці без каштоўнасцяў“. Пра гэта заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 25 лютага на пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы ў Страсбургу (Францыя).

“Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы”, – сказала яна.

Паводле слоў палітыка, дэмакратычныя сілы Беларусі цесна працавалі з экспертамі Савет Еўропы над адменай смяротнага пакарання. “Сёння ў Беларусі рэжым пашырае прымяненне вышэйшай меры пакарання. Ён кіруе страхам і пагражае пакараннем смерцю палітычным апанентам і нават уласным перабежчыкам. Мы выбіраем іншую будучыню. У дэмакратычнай Беларусі смяротнага пакарання не будзе. Яно будзе скасаванае ў якасці першага кроку”, — падкрэсліла Ціханоўская.

Адзначыўшы, што “ў сённяшняй Беларусі суды — гэта зброя рэжыму“, дэмлідар заявіла, што “ў заўтрашняй Беларусі яны стануць шчытом, які абараняе закон і правы чалавека”.

Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: