У апошні дзень зімы ў мінскай Свіслачы патануў сапбардыст

28 лютага, Позірк. 28 лютага ў рацэ Свіслач у раёне сталічнага праспекта Незалежнасці патануў чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына і жанчына каталіся на сапбордах. У нейкі момант яны страцілі раўнавагу і ўпалі ў ваду. Жанчына выцягнула кампаньёна на бераг.
Медыкі, што прыбылі на месца здарэння, спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але марна.
“Прычына гібелі і абставіны здарэння высвятляюцца”, — заявіла міністэрства, адзначыўшы, што абодва сапбардысты былі ў гідракасцюмах сухога тыпу, без выратавальных камізэлек.
Паводле інфармацыі Таварыства ратавання на водах, у 2025 годзе зарэгістравана 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



