Мінфін заклікае шукаць інвестыцыі для сферы электратранспарту за мяжой

28 лютага, Позірк. Шукаць за мяжой інвестыцыі для сферы электратранспарту заклікае дырэктар дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Анатоль Шаршун.
“Выйсці з прапановай аблігацый або акцый рэальна не толькі для ўнутраных, але і для замежных інвестараў. Сапраўды перспектыўныя бізнэсы (тая ж сфера электратранспарту і сумежныя галіны) будуць карыстацца запатрабаванасцю з боку інвестараў практычна з любых дзяржаў”, — піша Шаршун ў ведамасным часопісе “Финансы. Учет. Аудит“ (сузаснавальнікі — Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, “Белдзяржстрах”).
Аўтар артыкула “Інвестыцыі ў сферу электратранспарту. Задачы і магчымасці для бізнесу“ адзначае, што ў 2024 годзе на першасным рынку было рэалізавана больш за 3,5 тыс. электрамабіляў (8% агульнай колькасці), “што амаль у восем разоў больш, чым годам раней“. “Да канца 2025 года іх агульная колькасць склала каля 50 тыс., а ў бліжэйшыя пяць гадоў пры захаванні ўсіх стымулаў паказчык можа падвысіцца ўжо да 300 тыс. паводле папярэдніх ацэнак, выкарыстанне электраэнергіі складзецца ў памеры каля 1,5 млрд квт⋅г“, — піша Шаршун.
Прыярытэтам стратэгіі рынку каштоўных папер (РКП) да 2040 года ён называе “стымуляванне выхаду айчынных арганізацый на замежныя рынкі“. Пад імі ён разумее рынкі краін ЕАЭС, Кітая і Індыі.
Паводле слоў аўтара, кан’юнктура даўгавых рынкаў бліжэйшых суседзяў пакуль не спрыяе атрыманню танных пазык, але “ў справе замены пазыковага фінансавання па-ранейшаму ёсць альтэрнатывы“. Такой чыноўнік называе IPO (першаснае публічнае прапанова акцый).
“Як рэгулятар рынку каштоўных папер Міністэрства фінансаў працягне і надалей садзейнічаць эмітэнтам у працэсе выхаду на замежныя РКП”, — запэўнівае аўтар артыкула.
Як піша аўтар, транспартная індустрыя “знаходзіцца на этапе радыкальнай трансфармацыі і патрабуе падвышаных інвестыцый у інфраструктуру“, аднак для “апераджальнага прагрэсу” ўласных рэсурсаў арганізацый галіны “відавочна недастаткова“, “патрабуецца дадатковае фінансаванне”.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся ў гадавым вымярэнні на 12,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаляндарная зіма ў Беларусі завяршылася рэкордамі цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 10,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка


