Мінск 21:32

Продажы новых легкавых аўтамабіляў павялічыліся за мінулы месяц на 13% — БАА

4 сакавіка, Позірк. У студзені 2026 года ў Беларусі прададзена 4,1 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, што на 13% больш, чым на месяц раней, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).

Традыцыйна ацэньваліся продажы юрыдычнымі асобамі 15-ці вядучых на аўтарынку краіны марак.

“Ключавым фактарам рынкавага ўздыму” названы кітайска-беларускі завод “БЕЛДЖЫ”: продажы брэндаў BELGEE і Geely у лютым дасягнулі 2,7 тыс. адзінак, што на 41 працэнт больш, чым у студзені.

Пры гэтым назіраецца зніжэнне аб’ёмаў продажаў у расійскага брэнда LADA. У лютым было рэалізавана 470 аўтамабіляў, што на 13% ніжэй за студзеньскі паказчык.

Агульны аб’ём аўтамабільнага рынку Беларусі ў 2025 годзе склаў 158,7 тыс. адзінак, паведаміў дырэктар УП “БАА-Кансалт” (даччынае прадпрыемства БАА) Дзмітрый Ярота 28 студзеня.

Гэта ўсе аўтамабілі, пастаўленыя на ўлік, у тым ліку прададзеныя юрыдычнымі асобамі, растлумачыў ён. За год рынак вырас на 14%.

Падзяліцца: