Звязаная з экс-прэзідэнтам Кіпра кампанія дапамагала набліжаным да Лукашэнкі бізнесменам абыходзіць санкцыі ЕС — БРЦ

6 сакавіка, Позірк. Звязаная з экс-прэзідэнтам Кіпра (2013–2023) Нікасам Анастасіядзісам кампанія аказвала садзейнічанне Беларусі, у прыватнасці, дапамагала абыходзіць санкцыі Еўрасаюза Юрыю Чыжу, які ў свой час лічыўся “гаманцом” Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з матэрыялу, абнародаванага 6 сакавіка Беларускім расследавальніцкім цэнтрам (БРЦ).
Гаворка пра сямейную юрыдычную кампанію Анастасіядзіса, якая, як адзначаецца, абслугоўвала беларускага бізнесмена і дапамагала яму абыходзіць санкцыі ЕС, уведзеныя ў сувязі з парушэннямі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і рэпрэсіямі пасля іх.
Паводле звестак расследавальнікаў, падчас дзеяння санкцый у дачыненні да Чыжа, якія меркавалі замарозку эканамічнай актыўнасці яго арганізацый, фірма бізнесмена, зарэгістраваная ў ЕС на кампанію-правайдэра сям’і тагачаснага прэзідэнта Кіпра, працягвала высылаць і атрымліваць грошы, афармляючы іх, у прыватнасці, як “адміністрацыйныя выдаткі”.
У расследаванні таксама сцвярджаецца, што “кампаніі Нікаса Анастасіядзіса мелі дачыненне да вядомай беларускай схемы, якую СМІ называлі кантрабанднай, — рээкспарту расійскага бензіну пад выглядам растваральнікаў у 2011–2012 гадах”.
Аўтары матэрыялу нагадалі, што ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Мінскам і Масквой, што дзейнічала ў той час, Беларусь мелася плаціць у бюджэт РФ вывазную пошліну ў памеры да паловы сусветнай цаны рээкспартаваных расійскіх нафтапрадуктаў. Аднак беларускія кампаніі пазбягалі гэтага, афармляючы расійскія бензін і дызель пры вывазе з Беларусі як растваральнікі, разбавіцелі, біядызель і змазачныя алівы.
Акрамя супрацы кіпрскіх кампаній з падсанкцыйнымі беларускімі юрыдычнымі асобамі і ўдзелу ў схеме з “растваральнікамі” БРЦ, як сцвярджаецца, “знайшоў і іншыя доказы сувязі экс-прэзідэнта Кіпра і яго партнёраў з “гаманцамі” Аляксандра Лукашэнкі і ім самім”. Гаворка пра арганізацыю адпачынку на курортах краіны ў 2012 годзе.
Журналісты паведамілі, што “накіравалі запыты і патэлефанавалі ўсім фігурантам гэтага расследавання”, каб даць ім “магчымасць выказацца”: “Юрый Чыж адмовіўся адказваць на нашы пытанні. Былы прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс адказаў, што не мае інфармацыі і не можа адказаць на нашы пытанні. Ён дадаў, што калі мы будзем “настойваць на сваіх абвінавачваннях”, у яго “не будзе іншага выбару, акрамя як прыняць меры прававога характару”.
Экс-партнёр Анастсіядзіса па бізнесе Тэафаніс Філіпу, як сцвярджаецца ў матэрыяле, спачатку сказаў, што “былых партнёраў ужо няма”, а пасля “прыгразіў наступствамі, калі расследавальнікі апублікуюць “што-небудзь недакладнае”.
Ад імя кампаніі Nicos Chr Anastasiades & Partners LLC ён таксама даслаў пісьмовы адказ, у якім “катэгарычна адмёў усе абвінавачванні” і ахарактарызаваў пытанні расследавальнікаў як “беспадстаўныя, недаказаныя і, відаць, заснаваныя на няправільных здагадках”. Філіпу прыгразіў “судовым разборам за паклёп” і “кампенсацыяй шкоды”.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені Беларусь набыла тавараў на 212,4 млн долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



