У Віцебску знікла 15-гадовая Ульяна Берагой, яе шукаюць трэці дзень

8 сакавіка, Позірк. У Віцебску знікла 15-гадовая Ульяна Берагой, паведамляе выданне “Віцебскія весці”.
“АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска высвятляецца месцазнаходжанне непаўналетняй Берагой Ульяны Рыгораўны, 03.10.2010 года нараджэння, якая 05.03.2026 года ў 19:00 гадзін выйшла з адрасу г. Віцебск, пр. Маскоўскі, 66/1 і сышла ў невядомым кірунку, і ў цяперашні час яе месцазнаходжанне не ўстаноўлена”, — гаворыцца ў публікацыі.
Прыкметы зніклай: рост 165 см, валасы карычневага колеру, вочы карыя. Была апранутая ў дублёнку і чаравікі карычневага колеру, блакітныя джынсы, шалік чорна-белага колеру ў клетку, з сабой была сумка чорнага колеру.
8 лістапада 2025 года ў Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) знік 14-гадовы Максім Зяньковіч. 13 лістапада яго цела знайшлі. Прычынай гібелі падлетка стала “асфіксія з прычыны закрыцця дыхальных шляхоў вадой пры ўтапленні”, паведаміў праз дзень Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



