Начальнік цэха важнага прадпрыемства ў Мінскай вобласці падбіраў падрадчыкаў за адкаты — МУС

9 сакавіка, Позірк. У дачыненні да кіраўніка транспартнага цэха аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Мінскай вобласці распачатая крымінальная справа, паведаміла 9 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння ведамства, фігурант “сістэматычна падбіраў падрадчыкаў для рамонту тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай”. Пры гэтым “за выбар камерцыйнага суб’екта ў якасці пастаўшчыка паслуг” ён “усталёўваў памер “адкату” ад 10 да 50% кошту выкананых работ”.
Заяўлена, што аператыўнікі задакументавалі факт атрымання хабару ў памеры 19 тыс. рублёў. Мужчыну, як адзначана, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.
“МУС працягвае мэтанакіраваную працу па выяўленні і спыненні фактаў сістэмнай дзелавой карупцыі, асабліва ў сферы АПК”, — гаворыцца ў каментары МУС.
Пра тое, што найбольш схільнай да карупцыйных з’яў у Беларусі з’яўляецца сфера сельскай гаспадаркі, у якой здзяйсняецца прыкладна кожнае пятае адпаведнае злачынства, заявіў у інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу летась у снежні старшы пракурор па асаблівых даручэннях Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Арцём Ігнаценка.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыя так і не была пераможаная.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



