На мінулым тыдні Рассельгаснагляд тройчы вяртаў з Пскоўскай вобласці ў Беларусь мясамалочную прадукцыю

9 сакавіка, Позірк. За мінулы тыдзень на беларуска-расійскай мяжы ў Пскоўскай вобласці РФ зафіксавана тры выпадкі незаконнага перамяшчэння з Беларусі гатовай малочнай і мясной прадукцыі (сыры, смятана; каўбасныя вырабы) — агулам 1,9 тоны.
Паводле інфармацыі Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд), ва ўсіх гэтых выпадках было высветлена, што прадукцыю везлі без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджалі б яе бяспеку і паходжанне. Акрамя таго, выяўленае парушэнне ветэрынарна-санітарных правілаў транспартавання — у грузавіках не было халадзільнага абсталявання.
Перамяшчэнне грузу па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза было забароненае, тавары вернутыя на тэрыторыю Беларусі.
Раней паведамлялася, што за ўвесь 2025 год Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду (адказвае за Санкт-Пецярбург, Ленінградскую, Наўгародскую, Пскоўскую і Валагодскую вобласці) зафіксавала 36 выпадкаў з аналагічнымі парушэннямі пры ўвозе прадукцыі жывёльнага паходжання, усе тавары агульнай масай больш за 50 т былі вернутыя ў Беларусь.
У Бранскай вобласці за 2025 год прадухілены нелегальны ўвоз з тэрыторыі Беларусі амаль 30 т мясамалочнай прадукцыі. Даныя па Смаленскай вобласці, якая таксама мяжуе з Беларуссю, ведамства не абнародавала.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 9 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



