Вынесены шосты прыгавор па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа — Генпракуратура
11 сакавіка, Позірк. У Вярхоўным судзе “пастаноўлены прыгавор у дачыненні да Ганса Зіглінга, які ўваходзіў у склад СС і ахоўнай паліцыі”, паведаміла 11 сакавіка Генеральная пракуратура.
Ведамства адзначыла, што гэта “шосты ў гісторыі суверэннай Беларусі прыгавор па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які пастаноўлены без прызначэння пакарання ў сувязі са смерцю абвінавачанага”.
“Зіглінг пазбавіў жыцця праз расстрэлы з агнястрэльнай баявой зброі і павешанне не менш за 1.706 чалавек, уключаючы не менш за 238 заведама малалетніх дзяцей, а таксама асоб, якія знаходзіліся ў бездапаможным стане, і заведама састарэлых. Ён жа рабіў замах на забойства яшчэ не менш за 30 чалавек, прычыніўшы асобным цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, аднак не змог давесці злачынныя дзеянні да канца па абставінах, не залежных ад яго”, — гаворыцца ў паведамленні.
Вярхоўны суд пачаў разглядаць справу Ганса Ойгена Зіглінга, які ўваходзіў у склад СС і ахоўнай паліцыі і абвінавачваўся ў генацыдзе беларускага народа (арт. 127 КК), 26 студзеня, яна была накіравана ў суд 2 снежня 2025 года.
Паводле інфармацыі ведамства, Зіглінг нарадзіўся 24 лютага 1912 года ў Графенвёры (Германская імперыя), памёр у снежні 1978 года (дакладная дата не называецца, заяўляецца, што пасля 14-га чысла) на тэрыторыі ФРГ.
Крымінальная справа была вылучаная ў спецыяльную вытворчасць.
“Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны, узначальваючы з моманту дыслакацыі на акупаванай тэрыторыі БССР украінскую паліцэйскую роту, а са снежня 1942 года — студзеня 1943 года — створаны на яе базе 57-ы батальён ахоўнай паліцыі, выконваў злачынныя загады кіраўніцтва больш высокага ўзроўню”, — адзначала Генпракуратура.
Ведамства сцвярджала, што Зіглінг “непасрэдна арганізаваў карныя аперацыі і акцыі, падчас якіх здзейсніў забойствы, уключаючы масавыя, знішчэнне цалкам або часткова 11 сельскіх населеных пунктаў”.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа” (у красавіку таго ж года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа). Пры гэтым пад беларускім народам “для мэтаў гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
У 2024–2025 гадах паводле арт. 127 вінаватымі прызнаныя Уладзімір Катрук, Канстанцін Смоўскі, Сямён Серафімавіч, Осіп Вінніцкі і Аляксандр Ярмольчык. Пакаранні ва ўсіх гэтых выпадках не прызначаліся, паколькі гаворка пра ўжо памерлых людзей.
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



